Шумилинсике артисты достойно выступили на конкурсе белоруской песни в Полоцке

Культура

“На зямлі Святой Сафіі”
Свята-конкурс беларускай песні пад назвай “На зямлі Святой Сафіі” сабраў на пачатку красавіка самадзейных артыстаў вобласці ў старажытным горадзе Полацку.
Шуміліншчыну прадстаўлялі маладыя выканаўцы квартэта “2х2” (мастацкі кіраўнік Наталля Віктараўна Філіпава) гарадскога Дома культуры і Андрэй Крыўцоў – акампаніятар і саліст  гэтай жа ўстановы. Па ўмовах конкурсу спевакі павінны былі прадставіць дзве песні, прычым адну з іх аўтарскую на беларускай мове.
Прачула перадалі любоў да роднага краю праз радкі і мілагучнасць аўтарскай песні Антона Параскевіна “Пахне бэзам і дымам” спевакі квартэта “2х2” у складзе Валерыя Дарзнека, Яўгена Казлова, Андрэя Крыўцова, Аляксея Шчарбакова. Сумам і болем напоўніла сэрцы слухачоў песня “Плачет белая берёза”. Добры ўзровень выканання, удалы рэпертуар дазволілі шумілінцам у намінацыі “вакальныя групы” выйсці на трэцяе месца. На такі ж вынік ў намінацыі саліст-вакаліст выйшаў і Андрэй Крыўцоў за душэўнае выкананне сваёй аўтарскай песні “Жураўлі” і песні “Бацькоўскі зруб” з рэпертуара вядомага беларускага спевака Анатоля Ярмоленкі.
У канкурсантаў засталіся добрыя ўражанні ад сустрэчы з палачанамі. А напамінам аб удзеле ў конкурсе  застануцца прывезеныя дыпломы і сувенірныя кубкі “На зямлі Святой Сафіі”.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №29 ад 19.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *