«ИСКПоиск» делает ставку на качество продукции

Экономика

Образцы садовой мебели от "ИСКПоиск"

“ІСКПошук”: стаўка на развіццё
З вясны ў Шуміліне пачало працаваць новае прыватнае прадпрыемства “ІСКПошук”. Маскоўскія інвестары зрабілі стаўку не на вываз сыравіны, а на выраб і продаж высокаякаснай прадукцыі на месцы. “Прадукцыя з дрэва запатрабаваная, — адзначае кіраўнік прадпрыемства Яўген Філіпаў, — гэта прыбытковы накірунак”.
“ІСКПошук” займаецца найперш вырабам якасных будаўнічых матэрыялаў з драўніны, а таксама садовай мэблі (альтанкі, сталы і крэслы), робіць агароджу. На прадпрыемстве вырабляюць мэблю, улічваючы ўсе пажаданні заказчыкаў. У выніку атрымліваецца прадукцыя, можна сказаць, эксклюзіўная. Пераважная большасць пакупнікоў з нашай вобласці, хаця прадпрыемства плануе выходзіць са сваёй прадукцыяй і на замежны рынак.
Вядома, новае прадпрыемства – новыя працоўныя месцы. “ІСКПошук” пачынала з шасці работнікаў, сёння тут працуе 21 чалавек. Прадпрыемства пастаянна пашыраецца. Спрацоўвае закон рынку, пакупніцкі попыт трэба задаволіць, а гэта падштурхоўвае да павелічэння аб’ёмаў вытворчасці. Яўген Уладзіміравіч расказаў, што ўжо да восені тут плануецца, што будзе працаваць каля 50 чалавек. “Сёння нам патрэбны на работу прафесіяналы рамшчыкі і заточнікі, — падкрэслівае Яўген Філіпаў. — Хаця мы добра разумеем, што сёння сапраўдныя прафесіяналы працуюць на іншых месцах, іх цяжка перацягнуць, а таму вырашашылі рыхтаваць сваіх.” Не баяцца тут і адтоку кадраў, бо ёсць годная заработная плата.
“ІСКПошук”  робіць стаўку на якасць прадукцыі. “Пакупнік павінен быць задаволены ўсім, — перакананы кіраўнік прадпрыемства, — толькі так мы зможам заваяваць аўтарытэт саліднага прадпрыемства”. А вырабляць канкурэнтныя будматэрыялы і якасную мэблю да-зваляе сучаснае абсталяванне, станкі па дрэваапрацоўцы пераважна амерыканскай кампаніі “Wood-Mizer”, і, зразумела, прафесіяналы-работнікі, якіх нямала працуе ў “ІСКПошук”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *