Не будьте доверчивы, не пускайте в дом незнакомых людей

Безопасность Общество

Не пускайце ў дом незнаёмцаў
Супрацоўнікі РАУС пастаянна працуюць на прафілактыку, папярэджваюць жыхароў раёна, каб тыя былі пільнымі, замыкалі дзверы і не пускалі ў дом незнаёмцаў.
У гэтым годзе на Шуміліншчыне не зарэгістраваны выпадкі, калі незнаёмыя людзі заходзілі да вяскоўцаў “папіць вады”, а потым у гаспадароў прападалі грошы і каштоўныя рэчы. “Але ж такія выпадкі ёсць у суседніх раёнах – Гарадоцкім і Віцебскім, да якіх нам рукой падаць, – кажа першы намеснік начальніка РАУС Аляксей Іспянькоў. –  Людзі цыганскай нацыянальнасці пад любой падставай стараюцца пранікнуць у дом гаспадара. Прычым, адны адцягваюць увагу (прадаюць тавары, прапаноўваюць паваражыць, пытаюцца, у каго можна набыць хатнюю жывёлу і гэтак далей), а іншыя ў гэты час “абследуюць” пакой і выглядаюць, што прыбраць да рук. Пасля такіх “гасцей” гаспадары часта не далічваюцца каштоўных рэчаў. Таму жыхарам раёна, асабліва людзям састарэлага ўзросту, якія, як правіла, больш даверлівыя, хочацца нагадаць: не давярайце незнаёмцам, беражыце сябе, свае рэчы і здароўе”.
І яшчэ. Не варта купляць у такіх вулічных гандляроў ні лекі “па зніжаных цэнах”, ні іншыя тавары. Як правіла, адзенне і рэчы паўсядзённага ўжытку людзям сталага ўзросту стараюцца прадаць па завышанай цане. І калі гаспадары праз некалькі дзён бачаць такі тавар на рынку намнога дзешавей, за галаву бяруцца.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №71 ад 14.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *