Советы специалиста. Что делать при пожаре.

Безопасность

Найперш – людзей ратаваць
Прасцейшыя спосабы тушэння пажараў павінны ведаць усе, нават дзеці. Памятайце, што ў першую хвіліну для тушэння дастаткова ўсяго літр вады, у другую – вядра, а ў трэцюю не хопіць і тоны.
Не варта забывацца, што ўважлівае карыстанне газам, электрычнасцю, награвальным і бытавым абсталяваннем – неабходная перасцярога для прадухілення пажару. Ні ў якім разе не складвайце балоны з газам і гаручыя вадкасці на паддашку або ў падвале. Не заходзьце з запаленай цыгарэтай у памяшканне, дзе захоўваюцца газавыя балоны. Не пакідайце газавыя награвальныя калонкі ў памяшканнях без праветрывання.
Абагравальнае абсталяванне павінны ўстанаўліваць толькі спецыялісты. Прас, электрычныя пліты і печкі пакідайце на адлегласці не менш як 60 сантыметраў ад мэблі і занавесак. У адну разетку не варта ўтыкаць больш як дзве вілкі, каб пазбегнуць перагрэву электраправодкі. Памятайце, што калі вада трапіць у электрычныя сеткі, гэта можа стаць прычынай кароткага замыкання і прывесці да пажару.
У выпадку пажару трэба памятаць наступныя правілы. Перш-наперш варта ратаваць людзей, бо чалавечае жыццё важней за любую маёмасць. Найбольш эфектыўна тушыць пажар вогнетушыцелем, калі струмень пастаянны і нацэлены. Тушэнне пажару трэба пачынаць у адным месцы, прычым працаваць метадычна. І толькі дабіўшыся выніку, трэба пераходзіць на другі ўчастак. Калі не ўдаецца збіць полымя, паступова адступайце і трымайце яго пад кантролем, каб агонь не разгарэўся мацней. Назірайце за суседнімі з пажарам будынкамі, пры неабходнасці аблівайце іх вадой, каб яны не загарэліся ад іскраў. Сачыце за папялішчам да тых часоў, пакуль іскры поўнасцю не згаснуць, а вуголле не астыне. Па магчымасці акажыце першую медыцынскую дапамогу пацярпелым.
Л. ЛІНКЕВІЧ,  спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *