Целый букет нарушений на молочных фермах вскрыл Шумилинский центр гигиены и эпидемиологии.

Экономика

На ферме холадна і брудна
У лістападзе бягучага года Шумілінскі раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі правёў праверкі на сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.
Нягледзячы на тое, што праверкі праводзяцца на працягу ўсяго года, выяўлены факты сістэматычнага невыканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў.
Так, на молочнатаварных фермах Гаравыя і Свярдлы ААТ “Прыдзвінскі” пры ўваходзе ў вытворчыя памяшканні адсутнічаюць дэзінфіцыруючыя кюветы і скрабкі для чысткі і дэзінфекцыі абутку; недастаткова ці няма наогул дэзсродкаў для мыцця і дэзінфекцыі абсталявання. На ферме Гаравыя санітарна-бытавыя памяшканні знаходзяцца ў такім стане, што работнікам там немагчыма знаходзіцца з-за холаду і бруду, спецадзенне не мыецца.
На шэрагу малочнатаварных фермаў няспраўнае халадзільнае абсталяванне.
Ёсць факты парушэнняў па ўтрыманні артэзіянскіх свідравін, якія на балансе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Адміністрацыя прадпрыемстваў не задумваецца аб тым, што свідравіны сілкуюць не толькі фермы, а і вёскі, няхай і з маленькай колькасцю насельніцтва.
У КУСГП “Сіроцінскі” пры правядзенні планавай праверкі ў маі бягучага года спецыялістамі РЦГЭ выяўлены парушэнні па ўтрыманні артэзіянскіх свідравін у вёсках Падмішнеўе, Мосарава, Зямцы. Былі выдадзены прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў, але з боку адміністрацыі прадпрыемства ніякія меры не прыняты. Паўторная праверка ў лістападзе выявіла тыя ж парушэнні. Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Шумілінскага раёна вынесена пастанова аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў да канца першага квартала 2012 года.
Прыведзеныя прыклады характэрныя і для іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
За бягучы год за сістэматычнае невыкананне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пакараныя 13 спецыялістаў з КУСГП “Мішневічы”, “Сіроцінскі”, КУВП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, ААТ “Ляжні”, “Прыдзвінскі”, “Лаўжанскае”, СФГ “Крыніца”.
К. АФАНАСЬЕВА,  урач-гігіеніст ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *