В областной спартакиаде «Олимпийские каникулы» клуб «Юный олимпиец» из Никитихи занял третье место

Образование Спорт, туризм

Команда из Никитихи с Вадимом Девятовским

Разам з Вадзімам Дзевятоўскім
У Віцебску прайшла фінальная абласная спартакіяда “Алімпійскія канікулы” сярод клубаў “Юны алімпіец”. У фінал праз занальныя адборы прайшлі шэсць лепшых клубаў вобласці. Сярод іх –  “Юны алімпіец” Мікіціхінскай СШ.
Спаборніцтвы складаліся з дзвюх частак: выяўлення тройкі лепшых і непасрэдна самога фіналу. Наша каманда, за якую выступалі Дар’я Лісава, Уладзіслаў Васілеўскі, Аляксандр Плакуноў, Вікторыя Краменская, Юлія Калеева, Ганна Жыгунова, Павел Котаў, Аляксандр Асаевіч, Уладзіслаў Якубёнак і Таццяна Белякова (настаўнік фізкультуры А. Я. Асташонак), упэўнена выйшла ў фінал.
А вось у фінальнай частцы было цяжка канкурыраваць з наваполацкім і аршанскім клубамі. Большасць заданняў былі спецыфічнымі, такія як, напрыклад, апрануць хакеіста. У выніку – трэцяе месца.
Падчас турніру ўдзельнікаў радавалі паказальнымі выступленнямі гімнасты і каратысты. Кожны прызёр атрымаў з рук сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Вадзіма Дзевятоўскага прызы (нашым спартсменам уручылі канькі, гадзіннікі з лагатыпам Нацыянальнага алімпійскага камітэта). А школе падарылі камплект мячоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *