Есть уверенность, что до 30 сентября в Щумилинском районе будут подписаны 82 паспорта готовности

Новости Экономика

Атрымалі 50 пашпартоў гатоўнасці

Перад усімі арганізацыямі раёна, якія зараз актыўна рыхтуюцца да ацяпляльнага перыяду, стаіць задача да 30 верасня атрымаць пашпарты гатоўнасці.

«У раёне сур’ёзна ідзе падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду, – расказвае інспектар энергагазнагляду Віцебскага МРА філіяла «Энергагазнагляд» Валерый Строкін. – На многіх прадпрыемствах работы па падрыхтоўцы да зімы пачалі адразу пасля завяршэння ацяпляльнага сезона. І самае важнае, што ўсе работы носяць сістэматычны прадуманы характар. Кіраўнікі прадпрыемстваў разумеюць, што якасная работа летам – залог стабільнай работы без надзвычайных сітуацый ў асенне-зімовы перыяд»
Першым у раёне 23 ліпеня пашпарт гатоўнасці атрымаў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, у гэты ж дзень пашпарт атрымала і цэнтральная аптэка №40. У пачатку жніўня пашпарты атрымалі ДРБУ-204, райветстанцыя, рэдакцыя і ўчастак паштовай сувязі. Па стане на мінулы тыдзень Энергагазнагляд зарэгістраваў 50 пашпартоў гатоўнасці. Усяго ў нашым раёне пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць 82 арганізацыі і прадпрыемствы.
Валерый Строкін падкрэслівае, што асноўнымі прычынамі неатрымання пашпартоў гатоўнасці з’яўляюцца няправільнае афармленне дакументацыі і адсутнасць патрэбнай каляровай афарбоўкі абсталявання.
Асаблівая ўвага – УП ЖКГ. Менавіта ў іх найбольш вялікія і сур’ёзныя аб’ёмы падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона. І ад якасці іх правядзення залежыць камфорт і цяпло падчас халадоў у нашых з вамі кватэрах і кабінетах. «УП ЖКГ атрымалі пашпарты гатоўнасці 17 цеплакрыніц, – расказвае Валерый Строкін. – Усе кацельні прадпрыемства гатовы да зімы. І гэта вельмі важна». А вось што тычыцца жыллёвага фонду, то пакуль што пашпартоў гатоўнасці, якія павінны быць зарэгістраваны да 20 верасня, няма. Зараз ідуць работы на цеплапунктах шматкватэрных дамоў, у першую чаргу вядзецца цеплаізаляцыя абсталявання і паверка кантрольна-вымяральных прыбораў. Аналізуючы ход падрыхтоўкі цеплапунктаў да асенне-зімовага перыяду, Валерый Строкін канстатуе, што прадпрыемства атрымае ва ўстаноўленыя тэрміны пашпарты гатоўнасці і на жыллёвы фонд.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №69 ад 07.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *