По страницам недавней истории. Подвиг земляка-подводника

Актуалии

Анатолий Испенков

Вернасць прысязе
Капітан трэцяга рангу Анатоль Мацвеевіч Іспянкоў – наш зямляк нарадзіўся ў вёсцы Хвастова Язвінскага сельсавета ў шматдзетнай сям’і. Бацька – Мацвей Цімафеевіч Іспянкоў, служыў на флоце, пасля працаваў у калгасе механізатарам. Пасля яго трагічнай гібелі маці Лідзіі Пятроўне прыйшлося адной ставіць на ногі чацвярых дзяцей: Анатоля, Сяргея, Генадзя і Зінаіду. Усю цеплыню свайго сэрца яна аддавала дзецям. Час ішоў, дзеці выраслі, кожны выбраў свой жыццёвы шлях. Анатоль абраў для сябе марскую службу.
7 красавіка 1989 года на падводнай лодцы “Камсамолец” здарылася аварыя, яна затанула ў Нарвежскім моры. З 69 членаў экіпажа выратаваліся толькі 27.
Анатоль Іспянкоў вёў сябе ў той дзень, як павінен весці кожны марак. У аварыйнай сітуацыі ён змяніў ля дызеля-генератара вахтавага, які страціў прытомнасць, і цаной свайго жыцця забяспечыў падводную лодку электрычнасцю, цяплом, сувяззю пэўны час. У выратавальную капсулу не паспеў…
Разам з іншымі членамі экіпажа падводнай лодкі «Камсамолец» Анатоль Мацвеевіч Іспянкоў узнагароджаны ордэнам “Чырвонага Сцяга” (пасмяротна).
Штогод у гонар памяці нашага земляка-героя А. М. Іспянкова і загінуўшых членаў экіпажа ў Віцебску праходзіць міжнародны турнір па вольнай барацьбе, які арганізаваў ягоны сябар дзяцінства А. С. Каваленка. Сёлета 24-26 студзеня прайшоў ХХ юбілейны турнір, у якім бралі ўдзел барцы з Расіі, Украіны, Малдовы, Туркменістана, Беларусі, у тым ліку і барцы з нашай Обальскай школы.
Антон МІРАНЕНКА, вучань 5 класа Башнёўскай сярэдняй школы
Ад рэдакцыі. Антон Міраненка правёў сапраўднае даследаванне і напісаў работу пра абставіны гібелі “Камсамольца” і подзвіг нашага земляка. Ён сустрэўся з роднымі і сябрамі марака-падводніка, вывучыў значны аб’ём даступнай інфармацыі.
З работы А. Міраненкі

АПЛ "Комсомолец"

Тытанавы цуд
У 1984 годзе ў склад ВМФ СССР уступіла атамная падводная лодка “К-278”, названая “Камсамолец”. Аб гэтым караблі, адзіным у серыі, складваліся міфы. У заходняй прэсе пісалі, што гэта самая вялікая атамная падводная лодка ў свеце. Называлі яе і самай хуткаснай. І хаця ні першае, ні другое не адпавядала рэчаіснасці, карабель быў сапраўдным цудам, адзіным у свеце.
Яго звыштрывалы тытанавы корпус вытрымліваў пагружэнне на глыбіню, якой не дасягала ніводная лодка ў свеце – 1000 метраў. Гэты рэкорд быў устаноўлены 5 жніўня 1984 года…
“Камсамолец”:

"Комсомолец" на дне Норвежского моря. Фото сделано исследовательским батискафом "Мир"

Хроніка трагедыі і подзвігу
28 лютага 1989 года падводная лодка К-278 (“Камсамолец”) выйшла ў аўтаномнае плаванне. Задачу выконваў экіпаж на чале з камандзірам капітанам I рангу Я. Ваніным.
7 красавіка ў 11.47 адбыўся аб’ёмны выбух гаручых газаў у 5-м адсеку лодкі. (Экіпаж прыступіў да ліквідацыі пажару і аварыі. Але аварыя выходзіла з-пад кантролю і пачала пашырацца. У лодку пачала паступаць вада.)
У 16.42 камандзір карабля аддаў каманду “Падрыхтавацца да эвакуацыі”.
У 17.00 паступіла апошняе данясенне з К-278: “Дыферэнт рэзка расце. Увесь асабовы састаў знаходзіцца наверсе”.
У 17.08 з дыферэнтам каля 800 на карму К-278 пайшла пад ваду і затанула ў Нарвежскім моры на глыбіні каля 1600 метраў. Капітан 3 рангу А. Іспянкоў да канца заставаўся ля працуючага дызель-генератара.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



1 комментарий по теме “По страницам недавней истории. Подвиг земляка-подводника

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *