Наталля Хамаганава: «Мы разам – За Беларусь!»

Актуалии

«Мы разам – За Беларусь!»

Удзельнікі V пленума Савета ФПБ, які прайшоў 29 студзеня ў Рэспубліканскім Палацы прафсаюзаў, адзінагалосна прынялі Дэкларацыю ў падтрымку правядзення рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Свае думкі пра Дэкларацыю і Пасланне Прэзідэнта народу выказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава:

– Усеагульнае права на працу, дастойная заработная плата, сацыяльная абарона членаў прафсаюза – вось тыя каштоўнасці, якія абараняе наша грамадскае аб’яднанне. Таму поўнасцю падтрымліваю Дэкларацыю ў падтрымку правядзення рэферэндуму.
Пры абмеркаванні праекта Канстытуцыі ў працоўных калектывах раёна была адзначана пераемнасць і сацыяльная накіраванасць Асноўнага Закона, а таксама яго блізасць ідэям прафсаюзнага руху. У сваім традыцыйным Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт адзначыў, што ўнутраная палітыка краіны па-ранейшаму будзе будавацца ў адпаведнасці з прынцыпамі справядлівасці, адказнасці і клопату. Мы бачым, што ў Беларусі рэалізуецца шырокі пакет сацыяльных мер і гарантый, даступных кожнаму грамадзяніну. Гэта бясплатная адукацыя і лячэнне, пенсійнае забеспячэнне, падтрымка ўразлівых катэгорый насельніцтва, грашовая падтрымка пры нараджэнні і выхаванні дзяцей і многае іншае.
У сваю чаргу дзяржава мае права разлічваць на сацыяльную адказнасць і пасільны ўклад у агульную справу ўсіх членаў грамадства – гэта адзін з накірункаў праекта Канстытуцыі. І Шумілінскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў лічыць гэта справядлівым. Падтрымліваючы грамадскую ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, мы заклікаем ўсіх, хто любіць нашу краіну і яе народ, хто хоча мірнага і дынамічнага развіцця для нас, нашых дзяцей і ўнукаў, аб’яднацца і выступіць адзіным фронтам. Мы будзем актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні рэферэндуму, забяспечым аб’ектыўнае назіранне за галасаваннем і пацвердзім ініцыятыву «Мы разам – За Беларусь!».
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *