Жители Шумилинского района об объявлении Года мира и согласия

2023 – Год мира и созидания Общество

Жыхары нашага раёна падзяліліся сваімі думкамі пра аб’яўленне Году міру і стварэння.

Вольга Баранава, кіраўнік праекта «Школа міру» Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай:

– Залог міру і згоды – у выхаванні падрастаючага пакалення на правільных каштоўнасцях, на патрыятызме, дружбе і працавітасці. Сёлета наша школа міру ўключыцца ў работу яшчэ больш актыўна. Мы распрацавалі шэраг маштабных мерапрыемстваў. Гэта будуць  экскурсіі па памятных месцах Беларусі, паходы па месцах баявой славы, патрыятычныя акцыі. Плануем папоўніць свае рады і прыняць у міратворцы дастойных шасцікласнікаў. Будзем цесна супрацоўнічаць са школамі міру Віцебска, Полацка, Гарадка. У сакавіку ў школе мяркуем правесці Тыдзень міру і стварэння.

Ларыса Забаўская, член раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру»:

– Лічу лагічным і справядлівымтой факт, што 2023 аб’яўлены Годам міру і стварэння. Гэтыя паняцці сёння самыя галоўныя ў свеце. Мір пачынаецца з нас саміх, з сям’і, стваральнай працы. Варта цаніць тое, што маем – дружбу, шчырасць, разуменне, каханне, узаемападтрымку. З іх таксама пачынаецца мір і згода. Думаю, міратворцы нашага раёна, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў пакажуць прыклад стваральнай працы. Будзе спакой у краіне – будзе мір і гармонія ў душы кожнага чалавека.

Аляксандр Глінскі, дырэктар сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае»:

–  Думаю, выкажу агульную думку, калі скажу, што ўсе мы – за мірнае стваральнае жыццё. А галоўнай умовай развіцця раёна і краіны ў цэлым была і застаецца руплівая праца. У нашым сельгаспрадпрыемстве надзейны калектыў, і мы пастараемся сумеснымі намаганнямі павысіць дабрабыт. У гэтым годзе плануецца рэканструкцыя першага і другога перыядаў жывёлагадоўчага комплексу. Нам дапаможа Віцебскі мясакамбінат, у інтэграцыйную структуру якога ўваходзім. Акрамя гэтага, будзем дабудоўваць прафілакторый для цялят у Цаўях, рамантаваць гаражы і майстэрні. Адным словам, работа чакаецца немалая.

Гутарыла  Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *