Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у анлайн-акцыі да Дня роднай мовы

2023 – Год мира и созидания Общество

«Мы, беларусы –мірныя людзі»

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей з 17 па 21 лютага запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у анлайн-акцыі «Мы, беларусы –мірныя людзі», якая праводзіцца ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы і Года міру і стварэння.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна запісаць відэаролік на беларускай мове з цытатамі з твораў беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў альбо ўласнага сачынення на тэму міру і стварэння. Даслаць відэаролік да 20 лютага на электронную пошту музея shumuz@mail.ru з адзнакай «Акцыя». У лісце пазначыць імя, прозвішча, кантактны тэлефон удзельніка, аўтара і назву твора.

Відэа будуць апублікаваныя 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у сацыяльнай групе газеты «Герой працы» «Вконтакте» (vk.com/gpshumilino). Найбольш крэатыўныя работы будуць адзначаны спецыяльнымі прызамі.

Чакаем усіх, хто беражліва і з любоўю адносіцца да роднай мовы!

Партнёрамі акцыі выступаюць раённая ветэранская арганізацыя, раённая арганізацыя «Беларускі фонд міру». Інфармацыйны партнёр – раённая газета «Герой працы».

Тэлефон для даведак 5 84 02.

Святлана ІВАНОВА, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *