Лечимся… пчёлами

Здоровье

Апітэрапія – лячэнне пчоламі
Беларускае таварыства прапагандыстаў прадуктаў пчалярства амаль восем гадоў таму наладзіла цеснае супрацоў-ніцтва ў Віцебскай вобласці з пчалярамі і апітэрапеўтамі, якія праводзяць лячэнне пчолаўджальваннем і даюць рэкамендацыі па прымяненню прадукцыі пасек для аздараўлення і лячэння.
Крокам да ўзнаўлення страчанага здароўя з’яўляецца апітэрапія. Разумны падыход, высокі прафесіяналізм, падмацаваны навуковымі даследаваннямі дазваляюць дабіцца значных вынікаў у лячэнні многіх захворванняў, якія не паддаюцца тэрапіі звычайным метадам (www.api-center.ru).
На ўзроўні развіцця апітэрапіі ў нашай рэспубліцы варта дабівацца хаця б ужывання натуральных пчолапрадуктаў. Але часам на кірмашах, што праводзяцца ў розных гарадах, прадаюць мёд невядомага паходжання і якасці. А людзі ж вераць, што гэты мёд вельмі карысны.
Набыць натуральны прадукт з пасекі можна толькі ў пчаляра з чыстым сумленнем. І наша таварыства ў гэтым накірунку праводзіць пэўную работу. Мы арганізоўваем канферэнцыі, выставы-кірмашы, супрацоўнічаем з аддзелам пчалярства аблсельгасхарчу, дапамагаем пачынаючым пчалярам. Пры культурна-гістарычным комплексе “Залатое кольца горада Віцебска “Дзвіна” створаны клуб “Залаты вулей”.
В. НІКІЦІН,кіраўнік клуба “Залаты вулей”.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *