В «Играх разума» победил «Эпицентр»

Культура Общество

«Гульні розуму». Перамог «Эпіцэнтр»

Летась на ўра прайшлі дзве інтэлектуальныя гульні, удзельнікі настойліва прапаноўвалі праводзіць іх круглы год.

Арганізатары – раённы цэнтр культуры, райкам ГА БРСМ і раённае аб’яднанне прафсаюзаў – далі старт турніру «Гульні розуму», якія будзе ўключаць чатыры гульні. «Вырашылі правесці турнір, – адзначае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава. – За перамогу каманда будзе атрымліваць маленькую саву. У апошняй гульні ў снежні разыграем галоўны прыз – саву вялікую».

Дату першай гульні прымеркавалі спецыяльна да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, уключыўшы блок пытанняў на гэту тэму. Вырашальным для вызначэння пераможцы стаў брэйн-рынг. Ачкі атрымлівалі толькі тыя, хто быў дасведчаны ў розных сферах.

Барацьба за першую саву была вельмі ўпартай: каманда-пераможца «Эпі-цэнтр» Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый (на здымку) абышла каманду «Камунальнік» УП ЖКГ толькі на 0,5 бала.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *