СЕМИНАР ИДЕОЛОГОВ

Официально

Асноўныя вехі ў рабоце
Адбыўся чарговы семінар намеснікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый па ідэалогіі, а таксама спецыялістаў, якія арганізуюць ідэалагічную работу. Ён праводзіўся на базе прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Адкрыў семінар намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.  Пасля ўступнага слова дырэктар ПМС В. Ц. Мянькоў выступіў з характарыстыкай прадпрыемства. Кіраўнік арыентаваны на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі, на больш прыстойныя заработкі рабочых і спецыялістаў. Пакуль жа за сакавік сярэдні заробак па ПМС склаў 2 мільёны 147 тысяч рублёў, а пяць чалавек “выганяюць” на прадпрыемстве па 6 мільёнаў і больш.  “Каб мець такую зарплату ў сярэднім па ПМС, — гаворыць В. Ц. Мянькоў, — трэба выконваць аб’ёмы работ не на 450 мільёнаў рублёў, а   на 1 мільярд рублёў і больш”.
З арганізацыяй ідэалагічнай работы на ПМС азнаёміла ўдзельнікаў семінара спецыяліст па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства А. В. Кавалёва. Алеся Васільеўна расказала пра тыя вехі ў рабоце, якія  спрыяюць поспеху ў выхаваўчай рабоце з людзьмі.
А. М. Зайцаў выказаў сваю пазіцыю па многіх надзённых пытаннях эканомікі і сацыяльнай сферы. Гаворка вялася і па так званых абавязаных асобах, па спагнанні з іх сродкаў у кошт кампенсацыі за ўтрыманне дзяржавай іхніх дзяцей, а таксама пра выбары ў беларускі парламент, па святкаванні Года кнігі, па ўзвядзенні царквы ў Шуміліне, па ўрачыстасцях да Дня Перамогі, іншых злабадзённых задачах.
Аб святкаванні ў раёне Дня Перамогі  размову вялі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы  райвыканкама А. У. Мазанкоў і старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава. Адзначана, напрыклад, што засталося ў нас усяго 69 чалавек з ліку ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і работа па ўшанаванні памяці павінна насіць канкрэтны і самы зацікаўлены характар. Аб стане пахаванняў  і памятных мясцін гаварыла на семінары галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. В. Шаўцова. Было адзначана, што ў раёне 115 месцаў воінскай славы, далёка не ўсе з іх дагледжаны. Асабліва трывожная сітуацыя з гэтым у Мішневіцкім сельсавеце.
Л. В. Шаўцова азнаёміла прысутных з работай інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, а пра арганізацыю падпіскі на перыядычныя выданні, пра акцыю “Кніга — у падарунак” (у Год кнігі), пра ўрачыстасці з адкрыцця  раённай Дошкі гонару за 2011 год  расказаў А. У. Мазанкоў. З  інфармацыяй аб рабоце раённай арганізацыі  Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа  выступіла яе старшыня В. М. Чыжыкава.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *