Подарки из собственной коллекции

Мир увлечений

Юліі Шабанавай не трэба думаць пра тое, што купіць сяброўкам, маме на дзень нараджэння ці 8 Сакавіка. У яе цэлая калекцыя вырабаў з бісеру, і робіць яна іх сваімі рукамі.

Захапленне Юліі не звязана з яе асноўнай прафесіяй (яна намеснік дырэктара РЦДМ па гаспадарчай рабоце). Бісерапляценнем пачала займацца шэсць гадоў таму, калі знаходзілася ў дэкрэтным водпуску. «Занятак мяне заспакойваў, можна сказаць, я ў ім самарэалізоўвалася, – кажа маладая жанчына. – Па натуры я ўседлівая, люблю прыгожае, майстраваць і фантазіраваць. А бісеру зараз багаты выбар – хочаш чэшскі, хочаш японскі, любы можна заказаць праз інтэрнэт-магазіны. Вучылася па майстар-класах па інтэрнэце, брала платныя ўрокі. Наогул у нас па жаночай лініі цяга да творчасці: мама вяжа дабротнае адзенне, а мы з сястрой Наташай (яна жыве ў Гродне) практычна адначасова заняліся бісерам».

У калекцыі майстра – падвескі, бранза-леты, калье, брошкі, завушніцы, сатуары. Кожная рэч – непаўторная і ўнікальная, практычна ў адзіным экзэмпляры. Акрамя гэтага, Юля шые адзенне з трыкатажу для сябе і дзвюх дачок, мае вопыт у вырошчванні гіганцкіх смаржоў ахацінаў, любіць падарожнічаць і фатаграфаваць.

Шчаслівы чалавек той, хто ў любых дробязях бачыць нагоду для ўсмешкі – яе дэвіз па жыцці.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *