На предприятиях Шумилинщины более 220 вакансий

Актуалии Экономика

Патрабуюцца і рабочыя, і спецыялісты
Колькасць вакансій на прадпрыемствах Шумілінскага раёна б’е рэкорды. Патрэба ў кадрах перавышае 220 чалавек, і гэта толькі ў спісе вакансій, што маецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Набор прафесій найшырэйшы: трактарысты і вадзіцелі, слесары і бульдазерысты, зваршчыкі і электраманцёры, рабочыя будаўнічых і іншых спецыяльнасцяў. У той жа час колькасць зарэгістраваных беспрацоўных складае 78 чалавек, але большасць з іх цяпер знаходзіцца на сезонных работах па ўборцы бульбы, гародніны ці на “журавінавых” заробках.
25 рабочых вакансій прапануе Обальскі керамічны завод: машыністы бульдозера і экскаватара, вадзіцелі МАЗаў, цясляр і сталяр, прасаўшчык, муляр, тынкоўшчык, агароднік, аператар кацельні, фрэзероўшчык і іншыя. Патрабуецца тут і спецыяліст па мастацкай кераміцы.
20 швачак запрашае ААТ “КІМ” у свой цэх у Обалі.
18 вакансій ва УП ЖКГ: машыністы кацельні і экскаватара, слесары, лесарубы, электраманцёр, рамшчык, вадзіцелі і іншыя спецыялісты. Патрабуюцца прадпрыемству інжынерна-тэхнічныя работнікі: інжынеры, юрыст і начальнік участка па лесанарыхтоўках.
25 вакансій ёсць у Шумілінскім лясгасе: ляснічы і памочнік ляснічага, інжынер па якасці і інжынер па лесааднаўленню і меліярацыі, майстар лесу. Прадпрыемства запрашае 11 леснікоў, вадзіцеля, токара, трактарыста, вальшчыкаў.
“Флора-Дрэў” прапаноўвае працоўныя месцы для трактарыста, вальшчыка лесу, станочніка, цесляра-сталяра, падсобных рабочых.
Падсобныя рабочыя патрабуюцца ў Шумілінскую ПМК-70.
КУП БАН запрашае прыёмшчыкаў заказаў (Ляжні, Мішневічы, Мішкавічы, Добрына, Крывое Сяло, Мікалаёва) і сталяра-станочніка.
У райспажыўтаварыстве ёсць работа для прадаўцоў і аператара ПЭВМ.
Вострай застаецца патрэба ў спецыялістах-медыках у Шумілінскай ЦРБ. Тут не хапае 10 урачоў, 3-х фельчараў-акушэраў, 3-х медсясцёр, зубнога фельчара і фельчара-лабаранта. Свабодная ў бальніцы пасада загадчыка гаспадаркі.
Аддзел адукацыі райвыканкама шукае выхавальнікаў ў дзіцячы сад №2 і Обальскі дзіцячы сад, педагога-псіхолага ў Слабадскую д/с-СШ.
Аддзелу культуры райвыканкама патрабуюцца акампаніятар (Мікіціха) і рэжысёр (Обаль), а таксама галоўны бухгалтар і спецыяліст гаспадарчай групы.
Амаль палова вакансій (90) – на прадпрыемствах АПК раёна. Гаспадаркі за-прашаюць тых, хто мае  вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, на пасады спецыялістаў. Амаль паўсюдна не стае работнікаў масавых прафесій: жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, трактарыстаў, вадзіцеляў.
Шумілінскаму льнозаводу патрабуюцца рабочыя асноўнай вытворчасці, вадзіцель, сталяр-цясляр, трактарысты.
ААТ “Ляжні” запрашае галоўнага энергетыка, бухгалтара, ветфельчара, а таксама токара.
Галоўнага інжынера, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветурача, бухгалтара, юрыста, ветурача, касіра, сакратара-машыністку запрашае “Ульскі”.
У Шумілінскім райаграсэрвісе вакантныя пасады галоўнага агранома, галоўнага эканаміста, галоўнага ветурача, агранома.
ААТ “Лаўжанскае” прапаноўвае работу для заатэхніка-селекцыянера, загадчыка вытворчасці.
ААТ “Прыдзвінскі” патрабуюцца інжынер па АП, прараб, ветурач, заатэхнік-селекцыянер.
КУСГП “Сіроцінскі” запрашае галоўнага заатэхніка, намесніка кіраўніка па вытворчасці, бухгалтара, інжынера МТП, загадчыка майстэрні.
ААТ “Прыазёрны мір” прапаноўвае вакансіі галоўнага заатэхніка, інжынера па працаёмкіх працэсах, інжынера-электрыка, брыгадзіра.
Больш падрабязна пра наяўнасць вакансій і ўмовы працы можна даведацца непасрэдна на прадпрыемствах ці ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (4-11-49).
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *