От экономики до социальной инфраструктуры — разные вопросы обсуждались на встречах трудовых коллективов с информационно-пропагандистскими группами

Власть Общество

Ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры

Адзіны дзень інфармавання прайшоў 19 сакавіка ў раёне. Сем інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама накіраваліся ў калектывы раёна, каб абмеркаваць галоўную тэму дня – «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры».

Група старшыні райвыканкама Мікалая Будневіча сустрэлася з калектывам Обальскага керамічнага завода. Кіраўнік раёна выступіў па асноўнай тэме дня інфармавання, падкрэсліў, што развіццё рэгіёнаў застаецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту насельніцтва, раўнамернае развіццё тэрыторый, недапушчэнне разрыву паміж горадам і вёскай – гэта асноўныя задачы ўнутранай палітыкі нашай краіны.

– Кіраўнік дзяржавы нездарма робіць акцэнт на развіцці рэгіёнаў, маючы на ўвазе і малыя населеныя пункты. На Шуміліншчыне кожны год уводзіцца ў эксплуатацыю шматкватэрны дом, аказваецца моцная падтрымка маладых спецыялістаў патрэбных у эканоміцы прафесій – гэта самае яркае пацвярджэнне стваральнага шляху, – расказаў Мікалай Аляксеевіч. – Дзякуючы моцнаму лідару дзяржава дамаглася поспехаў ва ўсіх напрамках развіцця.

Мікалай Будневіч падрабязна спыніўся на сацыяльна‑эканамічных паказчыках развіцця нашага раёна, адзначыўшы ключавыя дасягненні і перспектывы.

Прафілактычныя гутаркі на тэму сямейнага насілля выступілі начальнік РАУС Леанід Навіцкі і пракурор раёна Антон Гарохаў. Леанід Анатольевіч і Антон Аркадзьевіч таксама спыніліся на надзвычай актуальнай і злабадзённай для нашага раёна тэме – кіберзлачыннасці і нагадалі, як не стаць ахвярай махляроў, прапанаваўшы слушныя і правераныя парады.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага шчырага дыялогу. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні добраўпарадкавання і развіцця Обалі і важнасць удзелу кожнага ў навядзенні парадку на зямлі.

Ва ўсіх прысутных на сустрэчы была магчымасць задаць пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ.

***

У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук сустрэўся з калектывам раёна газазабеспячэння.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *