Ад праблем да канкрэтных дзеянняў
20 сакавіка наш раён наведаў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 52 начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
Падчас рабочага візіту ён прыняў удзел у пасяджэнні сесіі райсавета дэпутатаў, а таксама правёў выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у будынку Дома Саветаў.
На прыём прыйшлі трое жыхароў раёна. Два звароты тычыліся магчымасці атрымаць медыцынскую кансультацыю ў абласных установах аховы здароўя, трэці – пытання пад’езда да могілак Станавуха, што знаходзяцца на тэрыторыі Светласельскага сельсавета.
Медыцынскія пытанні атрымалася вырашыць фактычна падчас прыёму. Сітуацыю з пад’ездам да могілак Міхаіл Лявонцьевіч абмеркаваў са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Русланам Матвейчуком, які таксама прысутнічаў на прыёме.
Усе ўзнятыя пытанні дэпутат узяў на асабісты кантроль.
Алена КАРПУШЭНКА.

