В Шумилинском районе продолжаются мероприятия по призыву на срочную службу

Молодёжь Новости Общество

Адны збіраюцца ў армію, другія атрымалі адтэрміноўку

У раёне працягваюцца мерапрыемствы прызыву. Прызыўнікі працягваюць праходзіць медыцынскае абследаванне.

«Мерапрыемствы прызыву ідуць па плане, – расказала начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Наталля Банцэр. – Усяго мерапрыемствы прызыву закрануць 84 хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 27 год. На тэрміновую вайсковую службу будуць прызваны 19 шумілінцаў. Арцём Новікаў, які працуе галоўным інжынерам у КУСГП “Ульскі”, будзе праходзіць службу ў рэзерве. Плануецца, што шумілінскія прызыўнікі адправяцца ў 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду ў Заслонаве, 103-ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду ў Віцебску, у вайсковую часць ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны ў Полацку і вучэбны цэнтр пад Барысавам».

На першым пасяджэнні прызыўной камісіі 18 хлопцаў атрымалі адтэрміноўкі для прадаўжэння атрымання сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі. Яшчэ прыкладна столькі ж прызыўнікоў атрымаюць адтэрміноўкі для прадаўжэння навучання на наступных пасяджэннях.
– Праз раённую газету хачу перадаць асаблівыя прывітанні чатыром прызыўнікам, якія ігнаруюць мерапрыемствы прызыву, – адзначыла Наталля Банцэр. – Не ламайце сабе лёс. У вас яшчэ засталося крыху часу, каб выправіць сітуацыю. Нагадваю пра тое, што вас могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці і пазбавіць волі тэрмінам да пяці год. Акрамя гэтага, застанецеся без пашпарта, бо цяпер пры абмене пашпарта неабходна даведка з ваенкамата.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *