Юныя мастакі малююць прыроду

Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі выхаванцы дашкольных устаноў раёна. Дыпломы і падарункі юным мастакам уручылі начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч і галоўны спецыяліст інспекцыі Ірына Блізнец.
Пераможцамі сталі:
ва ўзроставай катэгорыі 3-5 год
1 месца – Сухарэўская Арына (Шумілінскі д/с № 3),
2 месца – Матвейчук Ульяна і Аляксандра (Шумілінскі д/с № 1),
3 месца – Бабарыка Павел (Обальскі д/с),
ва ўзроставай катэгорыі 6-10 год
1 месца – Лясняк Злата (Шумілінскі д/с № 3),
2 месца – Ермаковіч Антон (Шумілінскі д/с № 3),
3 месца – Саўчанка Стэфанія (Шумілінскі д/с № 3).
Работы пераможцаў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Алена КАРПУШЭНКА.
