Районый форум будущих педагогов и инженеров прошел в СШ №1 г. п. Шумилино

Молодёжь Образование

«Старт у будучыню»

19 сакавіка ў СШ № 1 г. п. Шуміліна было па сапраўднаму горача. І справа не ў надвор’і – гэта раённы форум педагагічных і інжынерных класаў «Старт у будучыню» сабраў мэтанакіраваных старшакласнікаў раёна. Тут прысутнічалі тыя, хто ўжо зрабіў свой першы ўсвядомлены крок да прафесіі. Будучыя педагогі і інжынеры з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2, Обальскай і Кардонскай СШ прыехалі, каб паказаць сябе і паглядзець на іншых.

Форум пачаўся з сапраўднага свята творчасці. Кожны профільны клас падрыхтаваў візітоўку-прэзентацыю, дзе вучні не проста расказвалі пра сябе, а прымервалі будучую прафесію. І рабілі гэта ярка і крэатыўна.
Кульмінацыяй форуму стала прэзентацыя праектаў «Школа будучыні», дзе выпускнікам трэба было прадставіць, якой яны бачаць адукацыю праз 20-30 гадоў. «Галоўнае, каб дзіця хацела вучыцца, а не адседжваць урокі», – тлумачылі яны.

Пакуль выпускнікі абменьваліся ўражаннямі, да іх звярнулася намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Саўчанка. «Вельмі хочацца, каб ваш выбар прафесіі стаў сапраўды свядомым, – сказала Ірына Леанідаўна. – Мы вельмі спадзяемся, што пасля заканчэння вучобы вы вернецеся да нас маладымі спецыялістамі, якія будуць працаваць дзеля будучыні Шуміліншчыны».
На форум прыйшлі і тыя, хто сёння гатовы прапанаваць работу і перспектыву. Прадстаўнікі лясгаса і раёна газазабеспячэння расказалі пра тое, якія спецыялісты ім патрэбны, чаму не абавязкова ехаць у горад, каб пабудаваць паспяховую кар’еру. А выкладчыкі ВДУ імя П. М. Машэрава запрасілі будучых інжынераў і педагогаў на дні адчыненых дзвярэй і расказалі пра
магчымасці мэтавай падрыхтоўкі.

Форум «Старт у будучыню» стаў выдатнай магчымасцю вызначыцца з будучай прафесіяй, кропкай адліку для тых, хто ўжо заўтра будзе вучыць дзяцей, будаваць дамы, пракладваць дарогі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *