Сев ранних яровых зерновых стартовал в Шумилинском районе

Главное Новости Сельское хозяйство

Сеялкі і плугі ідуць у бой!
У раёне стартавала сяўба яравых зерневых культур

Нягледзячы на тое, што яшчэ дзе-нідзе ляжыць снег, у сельгасарганізацыях раёна у сельгасарганізацыях раёна распачаліся вясеннія палявыя работы. На палетках працуюць трактары з плугамі, чызелямі, трактары з плугамі, чызелямі, баронамі. Першымі да сяўбы яравых зерневых прыступілі
механізатары КУСГП «Ульскі».

Сяўба аўсу вядзецца на полі за вёскай Чэрчыцы. На трактары «Беларус-1221.3» з пасяўным агрэгатам «Лемкен» працуе Васіль Аглушэвіч. Падвозіць насенне яго калега Дзмітрый Цярэнцьеў.
«Ужо не першы год так рана, у сакавіку, пачынаем сяўбу яравых, – расказаў Васіль Аглушэвіч. – Землі на прыдзвінскіх палетках сухія, глеба ў руках рассыпаецца, значыць, самы час сеяць. Сёння за дзень мяркую засеяць 15 гектараў аўсу».

Назіраем, як у пасяўны агрэгат густым струменем ліецца насенне аўсу. Змяшчаецца прыкладна 500 кілаграмаў. Праехаў тры кругі – і зноў «на запраўку». Тэхніка марудна рушыць з месца, пакідаючы за сабой роўныя рады насення, засыпаныя ў глебу. Задача механізатара – «паспець закрыць вільгаць». Васіль Аглушэвіч кажа, што начныя невялікія маразы насенне не пашкодзяць. Важна, каб зярнятам была вільготная глеба. Прыгрэе сонца – і яны дадуць парасткі. На палетках КУСГП «Ульскі» палявыя работы вядуцца ў комплексе. На далёкіх прыдзвінскіх палетках працуюць трактары з чызелямі і баронамі.

Ва ўрочышчы Ільінцы мы заспелі невялікі мехатрад у складзе трох энерганасычаных трактароў. «Плугі ідуць у бой!» – кажа механізатар Аляксандр Кляцкоў, які працуе на новым трактары (атрымаў яго летась) з новымі дзевяцікорпуснымі плугамі. Кожны дзень на яго рахунку больш за дваццаць гектараў узараных палеткаў. На ворыве працуюць таксама Уладзіслаў Іваноў і Валерый Тупіцын – да іх МТЗ прычэплены сямікорпусныя плугі.

Трактары ідуць па полі прыгожа, адзін за адным. Услед за імі застаюцца ўзнятыя пласты зямлі. Агулам механізатары спраўляюцца за дзень больш як з паўсотняй гектараў палеткаў. Месцамі глеба ў Ільінцах яшчэ вільготная, але ж паднятая плугамі, яна сохне хутчэй. Услед за плугамі пойдуць чызелі і бароны – глебу перад сяўбой апрацуюць як след.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

КАМПЕТЭНТНЫ КАМЕНТАРЫЙ
– Сёлета раёну трэба засеяць 3199 гектараў каласавых культур і 1900 гектараў кукурузы на зерне, – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. – Да сяўбы прыступілі дзве гаспадаркі: КУСГП «Ульскі» сее авёс, ААТ «Ляжні» – зернебабовыя. У бліжэйшыя дні да сяўбы далучацца астатнія
сельгаспрадпрыемствы. Паралельна ідзе ворыва, узарана амаль 200 гектараў
палеткаў. Дзе добра падсохлі палеткі, рыхтуецца глеба да сяўбы – 260 гектараў апрацаваны чызелямі і баронамі. Ва ўсіх гаспадарках раёна прыступілі да падкормкі азотнымі ўгнаеннямі азімых зерневых і азімых крыжакветных



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *