В хозяйствах Шумилинского района ведут подкормку озимых

Сельское хозяйство

У «АграБаравінцы» падкормліваюць рапс

Зараз самы час падкарміць азімыя рапс і зерневыя азотам, каб яны ўвабраліся ў сілу і пайшлі ў рост.
Як праходзіць гэта адна з важнейшых вясенніх палявых работ, мы назіралі на палетках ААТ «АграБаравінка», паміж Башнямі і Язвінам. Поле – не абхапіць вокам, на васьмідзесяці гектарах зелянеюць дружныя зялёныя ўсходы будучых стручкоў рапсу. Але для мясцовага механізатара Аляксандра Пінчука, які вядзе падкормку на самаходным агрэгаце на пнеўматычным хаду «Дзвіна», гэтых гектараў хопіць на дзень. У самыя напружаныя дні падкормлівае карбамідам па 120-130 гектараў. На «Дзвіне» Аляксандр працуе першы год.

Падвозіць угнаенні Вячаслаў Дубінін, засыпаюць яго ў бункер «Дзвіны» рабочыя Юрый Іваноў і Юрый Бічан. Работа праводзіцца ў комплексе, надвор’е дазваляе працаваць увесь светлавы дзень. Палеткі паўсюль значна падсохлі – гэта дазволіла падсілкаваць азімыя зерневыя ў Башнях, Мазеках і Саладухах. Работы арганізаваны па ўрочышчах – падкормліваюць па чарзе ўсе палеткі з азімымі.
Як расказаў галоўны аграном «АграБаравінкі» Міхаіл Маліноўскі, трэба падкарміць 600 гектараў рапсу. На раніцу 30 сакавіка праведзены работы на 470 гектарах. У гаспадарцы падкормлена таксама 530 га азімых зерневых, што складае амаль палову да патрэбнага. Тукі ў гаспадарцы ёсць у неабходнай колькасці.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *