Два новых энергонасыщенных трактора МТЗ поступили в КУСХП «Улльский» Шумилинского района

Новости Сельское хозяйство

Новая тэхніка, вялікія планы

У сераду на Мінскім трактарным заводзе адбылася важная падзея – прадстаўнікам КУСГП «Ульскі» перадалі два новенькія, магутныя трактары «Беларус‑3522».

За доўгачаканай тэхнікай у сталіцу накіраваліся дырэктар прадпрыемства Уладзімір Касцюкоў і лепшыя механізатары гаспадаркі Уладзіслаў Іваноў і Аляксандр Вяеўнік. Менавіта ім неўзабаве трэба будзе сесці за руль гэтых сучасных машын.

Набыццё стала магчымым дзякуючы сродкам, выдзеленым з абласнога бюджэту, – гэта важкая падтрымка, якая дазволіць гаспадарцы працаваць больш эфектыўна і больш упэўнена глядзець у будучыню.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *