Пасхальное поздравление настоятеля костёла Матери Божьей Фатимской

Духоўнае Общество

Дарагія жыхары Шуміліншчыны, католікі і праваслаўныя (якія святкуюць Вялікдзень на наступным тыдні)!
Хрыстос Уваскрэс! Хрыстос Уваскрос!
Сардэчна віншую вас  са светлым святам Вялікадня!

Хрыстос здзейсніў свой Вялікдзень, каб прымірыць чалавека з Богам і людзей паміж сабой. Таму гэтае свята – заклік да міру, прабачэння і кахання.

Ад усяго сэрца жадаю міру ў вашых сем’ях, згоды ў дамах, узаемнага разумення і надзеі. Няхай Уваскрослы Хрыстос благаславіць кожнага з вас!

З малітвай, айцец Яўген ШЫМАНОВІЧ,  пробашч касцёла Маці Божай Фацімскай.

 

РАСКЛАД   БОГАСЛУЖЭННЯЎ на ВЯЛІКДЗЕНЬ

4 красавіка ў 22.00 – літургія вігіліі Велікоднай,

5 красавіка – св. Імша Уваскрэшання Госпада: 10.00 – Шуміліна, 12.00 – Мішкавічы, 13.30 – Обаль.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *