История жительницы Шумилино, которая чуть не попала в сети мошенников

Общество Происшествия

Паніка і страх – галоўная зброя махляроў

Фото носит иллюстративный характер.

Гісторыя ратавання грошай жыхаркі райцэнтра, якая ледзь не трапіла ў сеці махляроў. У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася 60-гадовая жыхарка райцэнтра і расказала, як у роспачы ледзь не пазбавілася вялікай сумы грошай.

Усё пачалося са звычайнага званка на вайбер. Тактоўная і ветлівая жанчына патлумачыла, што яна работнік «Белпошты», тэлефануе паведаміць, што на імя жыхаркі райцэнтра прыйшоў заказны ліст. Адкуль, па тэлефоне казаць нельга, але ж калі заказны – значыць, вельмі важны. Каб яго атрымаць, трэба паведаміць код з смс-паведамлення. Жыхарка райцэнтра нават не падумала, што ў такім званку можа быць падвох, і паведаміла «работніку пошты» лічбы з смс.

Не прайшло і гадзіны, як патэлефанаваў мужчына і прадставіўся супрацоўнікам банка. Заявіў, што некалькі хвілін таму махляры хацелі выкарыстаць асабістыя дадзеныя жанчыны для несанкцыянаваных аперацый, таму ён перадае трубку «супрацоўніку праваахоўных органаў». Апошні пераканаў жанчыну, што на яе прозвішча аформлены рахункі, праз якія ажыццяўляюцца пераводы грашовых сродкаў за мяжу. Таму, каб выратаваць сітуацыю, неабходна тэрмінова аформіць новы крэдыт на суму 5 тысяч рублёў. Жанчына хутка накіравалася ў банк. Аднак па дарозе, як потым жыхарка райцэнтра раскажа супрацоўнікам РАУС, «галава праветрылася і ў сэрцы ёкнула» – усвядоміла, што мае справу з махлярамі і накіравалася ў міліцыю.

Слова   –   супрацоўнікам   РАУС

«Гэта гісторыя закончылася добра толькі дзякуючы таму, што жанчына своечасова выявіла падман, – каменціруе гісторыю оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Максім Васільеў. – Падобныя званкі штотыднёва паступаюць жыхарам раёна. Так, за першы квартал года ў раёне зарэгістраваны 73 паведамленні (летась было 27).

Узбуджана 12 крымінальных спраў (летась было 7). Хочацца нагадаць грамадзянам: вашы паніка і страх – галоўная зброя махляроў. Захоўвайце спакой, перарывайце размову з незнаёмцамі і аператыўна звяртайцеся ў міліцыю па тэлефоне 102. Памятайце, што супрацоўнікі банкаў і сілавых структур ніколі не трымаюць зносіны з грамадзянамі ў месенджарах па пытаннях фінансавай бяспекі і не просяць аформіць крэдыты».

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *