Курыца на балконе. Гэта норм?
– Ці магу я трымаць курыцу на балконе ў шматкватэрным жылым доме? – пытаецца Галіна.
На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталля СІНКЕВІЧ:
– Дамашнюю птушку, да якой адносіцца курыца, трымаць у кватэры, у тым ліку на балконе (лоджыі) шматкватэрнага жылога дома, забаронена. Гэтыя нормы замацаваны ў Жыллёвым кодэксе Рэспублікі Беларусь і ў Правілах карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2013 г. № 399.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

