В сельхозорганизациях Шумилинского района завершают выгон коров на пастбища

Новости Сельское хозяйство

Кароў – на кругласутачны выпас

Усяго ў раёне на летне-пашавы выпас мяркуюць выгнаць 16 дойных статкаў, якія налічваюць больш за тры тысячы галоў, расказалі спецыялісты райсельгасхарчу.

Першымі на пашу выгналі гурты буйной рагатай жывёлы ў ААТ «Ляжні». А ўсяго на раніцу 7 мая 12 статкаў жывёлы сельгасарганізацый раёна пасвилася на палях.

Выключэнне складаюць па аднаму гурту з фермы Рашэтнікі СУП «Лаўжанскае» і з комплексу ААТ «АграБаравінка», два гурты – з фермы Мосарава ААТ «АграБаравінка». Чаму не спяшаюцца і падвяргаюцца крытыцы спецыялістаў райсельгасхарчу, мы запыталіся ў дырэктара ААТ «АграБаравінка» Паўла Шакуна.

«Самая вострая праблема – гэта няхватка пастухоў, але мы яе вырашаем, – патлумачыў Павел Анатольевіч. – Яшчэ пару дзён патрэбна на рамонт трактароў, якія будуць задзейнічаны падчас летне-пашавага выпасу. Да канца тыдня ўсе статкі выганім на поле».

Ларыса КІСЯЛЁВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *