Чествование талантливых и одарённых детей «Молодые таланты Шумилинщины» по итогам учебного года прошло в Шумилино

Главное Образование Общество

Шумілінская  зямля – радзіма  таленавітых  дзяцей

У раённым цэнтры культуры па добрай традыцыі прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Маладыя таленты Шуміліншчыны», прысвечанае ўзнагароджанню адароных і таленавітых дзяцей прэміяй Шумілінскага райвыканкама па выніках 2025/2026 навучальнага года. На мерапрыемства былі запрошаны лепшыя з лепшых вучняў – пераможцы прадметных алімпіяд, конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

ЛЕПШЫЯ Ў НАВУЦЫ, СПОРЦЕ, МАСТАЦТВЕ

«Сёння мы ўшаноўваем таленавітых – тых, хто праявіў сябе ў навуцы, спорце, мастацтве, – адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, звяртаючыся да прысутных у зале. – Вашы перамогі – гэта вынік напорыстасці і працавітасці. Жадаю, каб вы і надалей праслаўлялі Шуміліншчыну. Галоўнае – не здавацца перад цяжкасцямі, пераадольваць іх – і перамога абавязкова прыйдзе».

Мікалай Аляксеевіч уручыў сертыфікаты пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд, навуковых і творчых работ, навукова-практычных канферэнцый, абласных спаборніцтваў, спартакіяд. Падзякі атрымалі бацькі і настаўнікі.

Ад імя ўсіх намінантаў выступіла вучаніца СШ № 2 г. п. Шуміліна Дар’я Калеснікава, пераможца 3-га этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (дыплом II ступені). Яна падзякавала настаўнікам за прафесіяналізм, за веру і падтрымку, кіраўніцтву раёна – за арганізаванае свята.

РЭКОРДЫ, ПЕРАМОГІ, МЕДАЛІ, ПРЫЗЫ І КУБКІ

Вучняў, якія дабіліся поспехаў у спорце, павіншавала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. На сцэну падымаліся выхаванцы РЦДіМ, якія сёлета перамаглі на рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцы рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў і турніраў па вавінам в’ет во дао, першынства Рэспублікі Беларусь па валейболе і выхаванцы СДЮШАР, якія маюць абласныя перамогі. Пераможцу рэспубліканскіх спаборніцтваў па вавінам в’ет во дао Паўлу Талпегіну ўручылі значок кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь.

Ад імя настаўнікаў, якія рыхтуюць дзяцей да конкурсаў, алімпіяд і спаборніцтваў, слова трымала педагог дадатковай адукацыі РЦДМ кіраўнік аб’яднання па інтарэсах па вавінам в’ет во дао Святлана Бараноўская – яна падзякавала бацькам за таленавітых дзяцей.

МАСТАЦТВА РУХУ, РЫТМУ, ХУТКАСЦІ

Пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў і конкурсаў, турніраў, выстаў узнагародзіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Віталі як індывідуальных пераможцаў, так і калектывы, якія ўмела дэманструюць каманднае адзінства і зладжанасць, – узорны ансамбль барабаншчыц і мажарэтак «Экспрэсія» Шумілінскай ДШМ, ансамбль лыжкароў «Ударынка» Обальскага філіяла Шумілінскай ДШМ.

Ад імя бацькоў слова трымала Ганна Мароз. Яна падзякавала настаўнікам за падрыхтоўку дзяцей і развіццё ў іх таленту.

Прыемным сюрпрызам стаў відэазварот шумілінскай каманды валейбалістаў, якія ў гэты дзень былі на абласных спаборніцтвах і перамаглі.

Свята ўпрыгожылі канцэртныя нумары калектываў раённага цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *