Начались летние каникулы. родителям самое время подумать о безопасности детей.

Безопасность Общество Семья

Хвіліна без нагляду можа каштаваць жыцця

Летнія канікулы практычна пачаліся, а значыць бацькам час падумаць пра бяспеку дзяцей. Загадзя вырашыце, дзе і з кім дзіця будзе праводзіць час, і абавязкова растлумачце дарослым, якія будуць побач, што пакідаць дзяцей без нагляду нельга  ні на хвіліну. Кожны год адбываюцца трагедыі, якіх можна было пазбегнуць.

У Магілёве 7-гадовая дзяўчынка выпала з акна, проста спрабуючы паклікаць аднакласніка.

У Мінску ратавальнікі выцягвалі двух дзяцей, якія завязлі  ў будаўнічай гразі амаль па пояс.

У Гродне падлетак атрымаў цяжкія траўмы, спрабуючы зрабіць сальта пасля распіцця алкаголю.

У Ельску 12-гадовая дзяўчынка загінула, узяўшы ў ванну тэлефон, падключаны да зарадкі.

Пагаварыце з дзецьмі пра тое, дзе нельга гуляць, як паводзіць сябе ў небяспечнай сітуацыі, у каго прасіць дапамогі і куды тэлефанаваць. Дзіця павінна не баяцца, а ўмець ратаваць сваё жыццё. Для гэтага падыдуць мультфільмы «Чароўная кніга МНС», «Спецатрад 112», «Спасайка». Не варта думаць, што «з маім дзіцем такога не здарыцца». На жаль, менавіта так часта і кажуць бацькі, якія потым сутыкаюцца з траўмамі або трагедыямі. Не выпадкова МНС праводзіць акцыю «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!».

Паглядзіце на свой дом вачыма бяспекі. Спытайце сябе:– ці пакідаю я дзяцей адных;– ці выключаю прыборы з сеткі, ці іду спаць з тэлефонам на зарадцы;– ці стаяць на вокнах блакіратары;– ці ёсць у дзяцей доступ да хіміі, вострых прадметаў, лекаў;– ці спраўны аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Гэтыя простыя рэчы, сапраўды, ратуюць жыцці. Беражыце сваіх дзяцей і вучыце іх правілам бяспекі, у тым ліку і ўласным прыкладам.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *