Лучший общественный эколог Витебской области живёт в Шумилино

2026 - Год белорусской женщины Край шумілінскі Мир увлечений Новости Общество Экология

Ірына Кулікава – лепшы грамадскі эколаг Віцебшчыны

Дзень эколага і дзень аховы навакольнага асяроддзя раён сустракае добрай навіной: Ірына КУЛІКАВА,  дырэктар турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Шумілінскага раёна і грамадскі эколаг, перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага.

Пры вызначэнні пераможцы конкурсу ўлічваліся праведзеныя прыродаахоўныя мерапрыемствы, паведамленні пра факты парушэння заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, удзел у распаўсюджванні экалагічнай інфармацыі, папулярызацыя і выхаванне ў грамадзян беражлівых адносін да прыроды, павышэнне іх экалагічнай культуры.

Ірына Уладзіміраўна расказала пра сумесную работу з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: абследаванне асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый вакол геалагічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння «Вялікі камень» (в. Горкі), «Марозаўскі валун» (каля в. Язвіна), «Плігаўскі валун» (каля в. Плігаўкі). Каля помнікаў прыроды ўстаноўлены інфармацыйныя шчыты з правіламі аховы і забараняючымі дзеяннямі. Таксама І. У. Кулікава паведала пра сумесную работу з удзельнікамі ГА «ЭкаБум» – уборку смецця на берагах возера, ліквідацыю звалак, правядзенне суботнікаў, пасадку дрэў і кустоў. У мінулым годзе ў рамках рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы «Марсіянскі пейзаж як на далоні» на тэрыторыі заказніка «Казьянскі» пры ўдзеле Ірыны Уладзіміраўны была ўстаноўлена аглядавая вышка, наведзены парадак вакол. Другая рэалізаваная грамадзянская ініцыятыва «Новае жыццё валуна «Вялікі камень» таксама накіравана на развіццё турызму.

Папулярызацыя ведаў па ахове навакольнага асяроддзя – гэта інвестыцыя ў будучыню, упэўнена Ірына Кулікава. Чым больш адказным і ўсвядомленым будзе кожнае пакаленне, тым вышэй шансы захаваць біяразнастайнасць, чысціню паветра і вады.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *