Атрымалі першы дакумент аб адукацыі
11 і 12 чэрвеня пасведчанні аб базавай адукацыі атрымалі 176 дзевяцікласнікаў усіх 9 школ Шумілінскага раёна
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўручэнню пасведчанняў аб базавай адукацыі, ў СШ № 2 г. п. Шуміліна прайшло 11 чэрвеня.

Актавая зала школы была напоўнена хваляваннем і радасцю. Падтрымаць і павіншаваць дзяцей з заканчэннем важнага этапа адукацыі прыйшлі педагогі і бацькі, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Марозава.
«Дарагія мае дзевяцікласнікі! – звярнулася да вучняў дырэктар школы Жанна Рагуновіч. – Сёння я гляджу на вас і разумею: вы выраслі. Яшчэ нядаўна вы прыйшлі ў школу нясмелымі першаклашкамі, а цяпер – упэўненыя, таленавітыя, гатовыя да новых выклікаў. Кожны з вас прайшоў свой шлях, і я ведаю, як гэта было нялёгка. Вы вучалі правілы, рашалі задачы, рабілі адкрыцці. І сёння вы атрымліваеце першы дакумент аб адукацыі».
Асабліва цёпла дырэктар адзначыла тых, хто дамогся найвышэйшых вынікаў. «Лізавета Гарохава і Ганна Рабцава… Я хачу падзякаваць вам не проста за адзнакі, а за вашу адказнасць, за жаданне быць лепшымі. Вы – прыклад для ўсёй школы. У вашых пасведчаннях стаіць “з адзнакай”, але я ведаю, што вашыя сапраўдныя адзнакі – гэта сціпласць, працавітасць і любоў да ведаў. Так трымаць!» – дадала Жанна Рагуновіч пад апладысменты залы. Дырэктар школы ўручыла пасведчанні кожнаму з 33 вучняў.
Яна таксама падзякавала бацькам і настаўнікам, назваўшы іх сапраўднымі партнёрамі ў адукацыі. «Ні адзін вучань не дасягнуў бы поспеху без падтрымкі дарослых. Нізкі паклон вам, родныя мамы і таты, і вам, шаноўныя настаўнікі!», – падкрэсліла Жанна Рагуновіч.
Пасля ўручэння пасведчанняў выпускнікі дарылі настаўнікам кветкі, абдымалі адзін аднаго і дамаўляліся пра сустрэчы.
Акрамя Лізаветы Гарохавай і Ганны Рабцавай пасведчанні з адзнакай атрымалі 9 дзевяцікласнікаў СШ № 1 г. п. Шуміліна – Ксенія Васьковіч, Дар’я Іскол, Максім Красмоўскі, Ксенія Кураленка, Арцём Кучмароў, Дзяніс Савіцкі, Эма Сукіясян, Андрэй Шпыркін і Аліса Яравая.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.




