Уборочная набирает обороты в ОАО «Лежни»

Сельское хозяйство

Зерне ў бункер сыплецца шчодра

Уборачная кампанія ААТ «Ляжні» набірае абароты. На мінулым тыдні работы разгарнуліся ва ўрочышчы Любічы.

На краі поля сустракаем гружаныя МАЗы, якія накіроўваюцца на зернясклад у Крывое Сяло. Вадзіцель Юрый Кавалеўскі, які чакаў загрузкі, расказаў, што яму на дапамогу сёлета прыехалі два прыватнікі з Сенненшчыны – працуюць добра, стараюцца. Як, дарэчы, і ўсе механізатары: на чатырох камбайнах рупяцца Сяргей Роганаў, Андрэй Каваленка, Сямён Лазука, Аляксандр Аўчыннікаў і Уладзімір Бязрукаў. Яны ўбіраюць азімую элітную пшаніцу «маркіза». «Пшаніца густая, спелая. Зерне ў бункер сыплецца шчодра, – ацэньваюць ураджайнасць Сяргей Роганаў і Андрэй Каваленка. – Сёння стаіць добрае надвор’е, будзем працаваць да позняга, пакуль раса не прагоніць з палеткаў». Калі ўраджай добры, дык і працаваць у ахвоту. На жніве можна зарабіць нядрэнныя грошы.

Уборачная ў гаспадарцы ідзе паралельна з корманарыхтоўкай і падрыхтоўкай глебы да сяўбы азімых культур.

Слова – галоўнаму аграному ААТ «Ляжні»  Аляксандру Папіну:

– Ураджайнасць азімай пшаніцы крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара. Прыкладна такая ўраджайнасць і ў азімага жыта. Атрад камбайнераў працавіты – на іх уся надзея. Збожжа возім на зернесушыльны комплекс у Непаротах, дзе яно даводзіцца да патрэбных кандыцый. Трэба, каб вільготнасць была 14 працэнтаў. Усяго гаспадарцы трэба ўбраць 1337 гектараў зерневых і зернебабовых. Змалацілі збожжа на 460 гектарах.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *