В Шумилино проходит республиканский фестиваль учреждений дополнительного образования детей и молодежи

Главное Молодёжь Новости Образование Общество


Выбірай. Спрабуй. Запісвайся
5 верасня ў Шуміліне ўрачыста стартаваў рэспубліканскі фестываль устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На пляцоўцы СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў інтэрактыўны «Парк адкрыццяў», дзе ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці цэнтра, паглядзець прэзентацыі гурткоў і запісацца ў аб’яднанні па інтарэсах на новы навучальны год. А з 7 да 12 верасня ў РЦДМ праходзяць Дні адчыненых дзвярэй – насычаная праграма, якая дае магчымасць кожнаму дзіцяці і яго бацькам акунуцца ў свет дадатковай адукацыі, паспрабаваць сябе ў розных відах дзейнасці і выбраць любімы занятак.


У панядзелак ў цэнтры прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй «РЦДіМ-FEST: Выбірай. Спрабуй. Запісвайся». Для вучняў пачатковых класаў прайшлі экскурсіі па цэнтры, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўленчым мастацтве і нетрадыцыйных тэхніках малявання. Педагогі правялі кансультацыі для бацькоў і дапамаглі аформіць запіс у гурткі.

Сёння працавала PRO-пляцоўка «Вектар будучыні». Вучні сярэдняга і старшага звяна змогуць пазнаёміцца з інавацыйнымі аб’яднаннямі: тэхнічнае мадэляванне, робататэхніка, сучасныя IT-напрамкі. Будзе арганізавана выстава лепшых работ вучняў.

10 верасня будзе запушчаны краязнаўчы экспрэс «Шуміліншчына: вытокі і сучаснасць». Патрыятычны інтэрактыўны квэст-маршрут з віктарынай па гісторыі роднага краю і прэзентацыяй турыстычных маршрутаў запросіць вучняў 5-8 класаў.

11 верасня пройдзе творчы інтэнсіў «АРТ-Імпульс» з серыяй экспрэс-майстар-класаў ад педагогаў па мастацкай і тэхнічнай творчасці (маляванне, вышыўка, вязанне, выпальванне, выцінанка, бісерапляценне). Прыняць удзел змогуць усе жадаючыя.

12 верасня будзе працаваць інтэрактыўная спартыўна-патрыятычная пляцоўка «Старт Адзінства: Сіла, Мужнасць, Поспех!» у рамках маладзёжнага патрыятычнага форуму, прысвечанага Дню народнага адзінства. Тут жа будзе разгорнуты мабільны пункт запісу ў спартыўныя аб’яднанні.

Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі – сапраўдная краіна творчасці, дзе кожнае дзіця можа знайсці сабе занятак да душы. Як расказала намеснік дырэктара цэнтра Іна Сінкевіч, у 2026/2027 навучальным годзе ў 70 аб’яднаннях па інтарэсах будзе займацца больш за 700 вучняў.
Аб’яднанні працуюць не толькі ў Шуміліне, але і на базах устаноў адукацыі.

Усю падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце РЦДіМ http://www.shum-rcdim.lepshy.by/ у раздзеле «Карта магчымасцей: 2026/2027 навучальны год».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *