
Затрымалі аўто з марыхуанай
Падчас сумеснага рэйду супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС і ДАІ затрымалі віцябляніна, у салоне аўтамабіля якога знайшлі марыхуану.
«Падчас правядзення спецмерапрыемстваў на дарозе каля аграгарадка Мікіціха ўвагу інспектараў ДАІ і аператыўнікаў крымінальнага вышуку прыцягнуў легкавы аўтамабіль. Пасля прымусовага прыпынку транспартнага сродку і агляду яго салона знайшлі рэчыва расліннага пахо-джання зеленавата-бурага колеру. Экспертыза паказала, што гэта марыхуана (50 г высушанай расліны, што лічыцца буйным памерам для дадзенага віду наркотыку)», – расказаў начальнік крымінальнага вышуку РАУС Уладзімір Казарын.
За рулём легкавушкі знаходзіўся 47-гадовы жыхар Віцебска. Як высветлілася падчас праверкі, мужчына мае багатае крымінальнае мінулае: неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, тройчы быў судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Віцяблянін арыштаваны, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. За захоўванне наркатычных сродкаў заканадаўствам прадугледжана пакаранне ў выгля-
дзе пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Людміла ЗУЙКОВА.
