Зліў 370 л саляркі
Падчас рэйдавых мерапрыемстваў у полі зроку супрацоўнікаў РАУС апынуўся работнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў.
У гаспадарчых пабудовах мужчыны знайшлі 370 літраў пафарбаванага дызельнага паліва, якое пастаўляецца выключна ў сельскагаспадарчыя арганізацыі для правядзення палявых работ. Мужчына прызнаўся, што на працягу пэўнага часу зліваў салярку з трактара. Паколькі сума нанесенага ўрону ад крадзяжу перавысіла 10 базавых велічынь, у адносінах да вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа. Максімальная пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.Міліцыянеры нагадваюць: кантроль за захаванасцю маёмасці АПК вядзецца штодня, любыя спробы пажывіцца за кошт дзяржавы будуць спынены.
Лідзія РУМЯНЦАВА.

