1830 заявлений за 9 месяцев подали в районную службу «одно окно»

Актуалии


1830 заяў за 9 месяцаў было пададзена ў раённую службу «адно акно», расказала галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Пясецкая. 213 зваротаў тычылася зямельных праваадносін. Пецярым заяўнікам было адмоўлена ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры. 21 заява адазвана.

Спецыялісты службы падалі 1572 запыты аб запатрабаванні звестак і дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.


У топ‑3 найбольш запатрабаваных адміністрацыйных працэдур па заяве грамадзян і юрыдычных асоб былі:

– выдача рашэння аб дазволе на рэканструкцыю жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, а таксама капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў пятага класа складанасці;

– уключэнне ў спісы на пакрыццё часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі;

– прыняцце рашэння аб кампенсацыі часткі расходаў на электразабеспячэнне аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *