Вышла в свет новая книга Николая Мороза

Главное Культура Людзі і лёсы Мир увлечений Новости Общество


Каб не трапіць у цэйтнот…

Пабачыла свет новая кніга нашага земляка Мікалая Мароза.


Новая кніга мастацкай прозы называецца “У цэйтноце”. Ёсць у ёй трохі і пра шахматы, але гаворка перш за ўсё вядзецца пра жыццё, якое б’е ключом, крынічыць, але ў гэтай крынічцы нямала брыдкіх наносаў. Жыццё – штука няпростая, нярэдка не хапае часу чалавеку на важныя справы (адсюль і назва кнігі, як і адной з аповесцей, – “У цэйтноце”), і празаічныя творы кнігі, напісаныя пісьменнікам у розныя гады, аб’ядноўвае адна вельмі істотная акалічнасць: як аповесці, так і апавяданні – пра нялёгкі чалавечы лёс, пра каханне, тугу па малой радзіме, сутыкненне розных поглядаў на жыццё, пра канфлікты, якіх не пазбегнуць, словам, пра калізіі адносін людзей.

Усё, што хвалюе аўтара, хочацца верыць, будзе хваляваць і чытача. Адна з аповесцей “Даруй мне, любы чалавек!..” была напісана даўно, у 1992 годзе (яна ўвайшла ў першую кнігу М. Мароза “Развеяны сум”), менавіта гэты твор па сутнасці і адкрыў дарогу творцу да сталай літаратурнай дзейнасці.

Чытач знойдзе ў новай кнізе Мікалая Мароза шмат таго, што кране таемныя струны душы. Але гэта прыйдзе толькі тады, калі ён разгарне новую кнігу, учытаецца і зразумее, што не дарэмна бавіў час, што кніга для яго стала і сябрам, і дарадцай. Стала, калі хочаце, зарукай таго, каб не трапіць у жыццёвы цэйтнот.

Прыемнай вам сустрэчы!

Я. Дамасед.

P. S. Калектыў рэдакцыі газеты “Герой працы” шчыра віншуе свайго былога работніка Мікалая Мароза з хвалюючай для яго, несумненна, асаблівай і адметнай з’явай у жыцці, з выхадам новага дзецішча. Зычым пісьменніку багатага плёну, натхнення для скарэння новых творчых вышынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *