В Шумилинском районе прошло комплексное мероприятие «Арсенал»

Главное Закон Новости Общество

Зброю – на ўлік і кантроль

З 19 па 23 кастрычніка ў раёне праходзіла аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».


За першыя тры дні мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі пяць паляўнічых ружжаў у пяці паляўнічых, якія былі дагэтуль прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, у іх ануляваны дазволы на выкарыстанне зброі, расказаў старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксей Пашкевіч. Міліцыянеры канфіскавалі 261 боепрыпас і 300 г пораху. Жыхары раёна добраахвотна здалі адно зарэгістраванае ружжо, а таксама тры незарэгістраваныя боепрыпасы.

За захоўванне незарэгістраванай гладкаствольнай зброі пагражае штраф да 30 БВ з канфіскацыяй, за незаконнае захоўванне наразной агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць (да 12 гадоў пазбаўлення волі).

Грамадзяне, які добраахвотна здадуць у міліцыю незаконныя зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Пра ўсе факты можна паведамляць па тэлефоне 102.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *