В Шумилинском детском саду №1 начал работу экологический отряд

Главное Новости Образование Общество Экология


«Экаляты» – першыя крокі юных эколагаў

У Шумілінскім дзіцячым садзе № 1 адбылося адкрыццё экалагічнага атрада


У склад «Экалят» увайшлі шэсць выхаванцаў – юных аматараў прыроды, гатовых вучыцца беражлівым адносінам да навакольнага свету.


Падчас урачыстага адкрыцця атрада малышы далі клятву беражліва адносіцца да жывёльнага і расліннага свету, дапамагаць захоўваць прыродныя багацці і памнажаць іх.


Першым практычным заданнем для «Экалят» стала пасадка саджанцаў дрэў у гадавальнік, які цяпер ёсць у дзіцячым садзе. Заданне юным эколагам даў інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Шумілінскага лясгаса Аляксандр Дуброўскі. Такім чынам выхаванцы не толькі пазнаёміліся з правіламі экалагічнай культуры, але і змаглі прымяніць іх на практыцы.
Як адзначыла загадчыца дзіцячага сада Кацярына Рабушава, наперадзе ў «Экалят» – новыя экалагічныя справы, назіранні за прыродай і ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на ахову навакольнага асяроддзя. Пачатак пакладзены, і першыя крокі юных эколагаў сталі значнай падзеяй у жыцці сада.


Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *