ТЦСОН Шумилинского района получил подарки от ОАО «Белагропропбанк»

Главное Новости Общество


Мульціборд – у падарунак

На мінулым тыдні ТЦСАН з прыемнай місіяй наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, намеснік начальніка рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Алена Жураўская і начальнік ЦБП № 204 г. п. Шуміліна Наталля Крыўко.


Спачатку для гасцей работнікі правялі экскурсію па ўстанове, пазнаёмілі з умовамі работы. Потым ў актавай зале перад калектывам цэнтра выступіла Алена Жураўская, якая падзякавала калектыву за шчырасць і добрыя сэрцы і ўручыла мульціборд, выказаўшы ўпэўненасць, што ён дапаможа ў рабоце і правядзенні мерапрыемстваў. «Наш банк не проста дзяржаўная фінансавая ўстанова. Мы займаемся дабрачыннасцю і валанцёрствам, – адзначыла Алена Жураўская, якая ў дадатак уручыла сертыфікаты на офісную мэблю і 5 камплектаў камп’ютарнай тэхнікі. – Дадаткова паставім камп’ютары, калі будзе падрыхтаваны камп’ютарны клас». ТЦСАН плануе ў бліжэйшы час пад гэтыя мэты арандаваць кабінет у будынку райплемстанцыі.

Дырэктар цэнтра Таццяна Донюш адзначыла, што спонсарская падтрымка са­дзейнічае павышэнню якасці прадастаўляемых паслуг і ўмоў для работы калектыву. Алене Жураўскай уручылі памятны падарунак, а для начальніка рэгіянальнай дырэкцыі ААТ «Белаграпрамбанк» Алега Жынгеля, які падтрымаў дабрачынную акцыю, перадалі падзячны ліст.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *