
Крафтавыя пакеты і бутаньеркі – рукамі вучняў
Больш за 8 тысячу рублёў накіравана на другасную занятасць вучняў Шумілінскага раёна.
У СШ № 1 г. п. Шуміліна кіпіць работа. Вучні 8-11 класаў вырабляюць крафтавыя пакеты, рамантуюць ламініруюць паперы і робяць бутаньеркі. Пра гэта расказала дырэктар школы Вольга Далецкая. На ламініраванні папер заняты чатыры чалавекі. Не адстаюць і тыя, хто робіць бутаньеркі, – іх праца таксама запатрабавана. На другасную занятасць вучняў СШ № 1 накіравана больш за 4,6 тысяч рублёў.
Не засталіся ў баку і старшакласнікі СШ № 2. Шэсць вучняў працуюць у Турыстычным інфармацыйным цэнтры Шумілінскага раёна. На работы выдаткавана накіравана 3,5 тысяч рублёў. Старшакласнікі ламініруюць буклеты і робяць бутаньеркі. Акрамя таго, як паведаміла дырэктар цэнтра Ірына Кулікава, у планах выданне брашуры «Шуміліншчына праваслаўная».
У цэнтры дзеці будуць вырабляць крафтавыя пакеты з сімволікай Шуміліншчыны, падарункавыя пакеты, а таксама блакноты з турыстычнымі аб’ектамі раёна. Такім чынам, школьнікі не проста зарабляюць – яны ствараюць сувеніры, якія раскажуць пра родны край.
Другасная занятасць дае магчымасць падлеткам не толькі атрымаць першыя працоўныя навыкі і ўласныя грошы, але і ўнесці свой уклад у грамадскае жыццё школы, раёна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
