Жителя Шумилино направили в ЛТП

Главное Закон Новости Общество


Жыхара Шуміліна асудзілі на год у ЛПП

У рамках прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца з асобнымі катэгорыямі грамадзян, у РАУС прайшло выязное пасяджэнне суда Шумілінскага раёна. На парадку дня – пытанне аб накіраванні жыхара райцэнтра ў лячэбна-працоўны прафілакторый.


Судовае пасяджэнне правяла старшыня суда Шумілінскага раёна Ірына Жарава ў прысутнасці памочніка пракурора раёна Германа Багдасарана.

Фігурант справы – 55-гадовы жыхар райцэнтра, які злоўжывае спіртнымі напіткамі, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Супрацоўнікі міліцыі афіцыйна папярэджвалі яго пад роспіс пра магчымае накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Аднак да папярэджання мужчына не прыслухаўся, трапляў у нецвярозым стане ў поле зроку міліцыянераў у жніўні, верасні і кастрычніку, за што яму было вфынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе грамадскіх работ. І гэта не дапамагло, медыкі паставілі шумілінцу дыягназ «хранічны алкагалізм сярэдняй ступені», што не з’яўляецца супрацьпаказаннем для накіравання ў ЛПП.
Калі далі слова падсуднаму, ён прызнаўся, што злоўжывае спіртным, стаіць на ўліку ва ўрача-нарколага. Усю віну ў здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў прызнае, усведамляе, што сам дакаціўся…

Ірына Жарава агучыла пісьмовыя матэрыялы справы: медыцынскую даведку з ЦРБ, копіі пастаноў начальніка РАУС аб прыцягненні падсуднага да адміністрацыйнай адказнасці. Суд выслухаў супрацоўніка РАУС, абгрунтаваў матэрыялы грамадзянскай справы і ўлічыў пазіцыю памочніка пракурора. Па выніках слухання жыхар райцэнтра быў прымусова накіраваны ў лячэбны працоўны прафілакторый тэрмінам на 12 месяцаў.

У зале прысутнічалі непрацуючыя грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, а таксама ў аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі. Для многіх з іх, хочацца спадзявацца, пасяджэнне стала наглядным урокам.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *