Осень без пожаров. Спасатели напоминают правила безопасности

Безопасность Главное Новости Общество


Восень без пажараў

Ратавальнікі нагадваюць правілы бяспекі для кожнага двара


Дачны сезон завяршыўся, і самы час заняцца навядзеннем парадку на прысядзібных участках. Шумілінскія ратавальнікі нагадваюць: падрыхтоўка тэрыторыі да зімовага перыяду павінна быць не толькі дбайнай, але і бяспечнай.

Агонь на ўчастку: толькі пад кантролем

Калі вы вырашылі спаліць сухую расліннасць або развесці вогнішча, важна памятаць аб простых правілах бяспекі:
*Трымайце агонь пад пастаянным кантролем – вогнішча нельга пакідаць без нагляду ні на хвіліну.

*Ачышчайце месца для вогнішча ад сухой травы і смецця. Лепш абкапаць пляцоўку або выкарыстоўваць негаручыя ёмістасці.

*Майце пад рукой сродкі тушэння: вогнетушыцель, вядро з вадой, пясок, супрацьпажарнае палотнішча. І галоўнае – умець імі карыстацца.

*Вытрымлівайце бяспечную адлегласць да пабудоў, хлявоў і любых гаручых матэрыялаў. Яго вызначаюць зыходзячы з памеру вогнішча і надвор’я.

*Пасля завяршэння работ поўнасцю заліце і затушыце рэшткі, каб выключыць паўторнае ўзгаранне.

Калі побач дзеці

*Растлумачце дзіцяці, што самастойна разводзіць вогнішча небяспечна і строга забаронена.

! Ніколі – ні пры якіх абставінах – не выкарыстоўвайце гаручыя вадкасці для распальвання агню.

Дапамажыце пажылым сваякам

Акажыце дапамогу пажылым членам сям’і: прыбярыце сухую расліннасць, праверце стан участка і дапамажыце падрыхтавацца да халоднага сезона. Гэта не толькі клопат, але і рэальная прафілактыка пажараў.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *