Юлия Якутенко из Шумилино будет принимать участие в телевизионном проекте «Звёздный путь»

Культура Новости Общество

«Новыя імёны-2022»

Згодна з пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Аб падтрымцы правядзення тэлевізійнага забаўляльнага праекта «Зорны шлях» ва ўсіх абласных цэнтрах краіны прайшлі адборачныя кастынгі. Мерапрыемства ладзілася ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу вакальнай творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны-2022».

Другі нацыянальны канал (ОНТ) прыступіў да       стварэння маштабнага тэлевізійнага праекта «Зорны шлях», які стане галоўнай з’явай новага тэлевізійнага сезона. Прадзюсары і іх каманды, у якія ўваходзяць прадстаўнікі музычнай індустрыі Беларусі, выбралі лепшых самадзейных артыстаў у кожнай вобласці.

Па рашэнні членаў журы ў наступны этап прайшлі 33 удзельнікі з усіх абласцей рэспублікі, расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна Шчарбакова. У спісе канкурсантаў, якія будуць змагацца за перамогу далей, і наша зямлячка Юлія Якуценка з Шуміліна. Юлія працуе начальнікам аддзела забеспячэння і прававога рэгулявання  Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна. Яна адзіная ў краіне, хто выступае ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

З сярэдзіны верасня да 24 снежня ў Мінску запланаваны рэпетыцыйна-падрыхтоўчы перыяд, у рамках якога будуць праводзіцца заняткі па вакале, рэпетыцыі харэаграфічных пастановак, запісы музычных матэрыялаў у прафесійнай студыі гуказапісу, распрацоўкі сцэнічных вобразаў, стварэнне сцэнічных касцюмаў.

Будзем балець за нашу зямлячку, пажадаем Юліі Якуценка перамогі!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *