Пад вокнамі не салютаваць!

Безопасность Закон

Кожны год напярэдадні навагодніх святаў і падчас іх галаўны боль супрацоўнікаў РАУС – скаргі ад жыхароў раёна наконт таго, што пад вокнамі ўзрываюцца петарды.

«Узрываць піратэхніку можна толькі ў бязлюдных месцах. Катэгарычна забараняецца рабіць гэта ў грамадскіх месцах, закідваць на балконы і ў вокны, – расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – У выпадку, калі піратэхніка парушае спакой грамадзян, дзеянні могуць класіфікавацца як дробнае хуліганства, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф ад 2 да 30 БВ або адміністрацыйны арышт). Разам з тым у выпадку прычынення значнай шкоды здароўю або маёмасці людзей, віноўнік будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці (згодна з арт. 299 Крымінальнага кодэкса прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў). Больш таго, прыйдзецца кампенсаваць маральную і матэрыяльную шкоду».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *