Лепшая даярка месяца – Наталля Канаховіч
Падведзены вынікі прафсаюзных спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення за снежань мінулага года. У пераможцы выйшла Наталля Канаховіч з фермы Лявонава‑1 КУСГП «Ульскі».
Наталля працуе ў гаспадарцы больш за трыццаць гадоў. Работу сваю ведае на выдатна, у канцы мінулага года ёй даверылі групу раздою. «Наталля Уладзіміраўна раздаіла ўжо 35 першацёлак, – рассказала дырэктар гаспадаркі Валянціна Лабейка. – Гэта цяжкая работа, але наша Наталля спраўляецца з ёй дастойна. Менавіта ад яе залежыць, ці высокаўдойнымі будуць нашы каровы ў далейшым. Зараз у группе Наталлі Канаховіч шэсць дзясяткаў кароў, палова з якіх – першацёлкі».
Наталля на ферме Лявонава‑1 не толькі аператар машыннага даення, але яшчэ і загадчыца. Яна афармляе адпаведную дакументацыю па надоях, прывагах, расходах кармоў. Плюс адказвае за работы фермы ў цэлым, за калектыў жывёлаводаў. Дарэчы, на гэтай жа ферме слесарам працуе і муж Наталлі –Уладзімір Шэдзько.
За снежань Наталля Канаховіч надаіла на карову 219 кг малака, што на 73 кг больш, чым за папярэдні месяц. Павіншаваць лепшую даярку месяца з працоўнай перамогай у КУСГП «Ульскі» прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна ўручыла Наталлі дыплом і падарунак, пажадала здароўя і плёну ў рабоце.
Ларыса ЗАЙЦАВА.