Шумилинские дорожники приступили к текущему ремонту дорог после зимы

Новости Экономика

На барацьбу з ямамі

Кожны год пасля зімы з-за рэзкіх перападаў вільготнасці і тэмператур на дарогах узнікаюць ямачныя праблемы. Таму, як толькі ўсталявалася больш-менш спрыяльнае надвор’е, службы прыступілі да бягучага рамонту дарожнага палатна.

Пасля таго, як растаў снег, ста-ла дакладна бачна, дзе патрабуецца ямачны рамонт. Такіх участкаў выяўлена нямала. Брыгады ДРБУ-204 ужо ліквідавалі выбоіны на дарогах на Крывое Сяло, Башні, Светласельскі, Слабаду, працавалі на ўчастку ад Ляжнёў да Мікалаева. «Брыгада ў складзе трох дарожных рабочых і двух механізатараў паспявае за дзень адра-мантаваць яміны агульнай плошчай 20-25 метраў квадратных, – расказаў галоўны інжынер ДРБУ-204 Аляксандр Фурсін. – У асноўным выкарыстоўваем спецыяльны матэрыял для халоднага часу года – САМС (сумесь аргамінераль-ную складзіруемую). З пачатку года пра-вялі ямачны рамонт на 397,4 метрах квадратных, затрацілі 44 тоны матэрыялу. Зараз самы час для ямачнага рамонту, бо яго па тэхналогіі дазволена праводзі-ць пры тэмпературы да мінус 5 градусаў».

У рабоце дарожнікам вельмі дапама-гае новая тэхніка – рэцыклер асфальтабетона, які набылі ў мінулым годзе і пачалі апрабоўваць сёлета. Грузапад’ёмнасць рэцыклера, у якім разаграваецца матэры-ял для ямачнага рамонту, – больш за тры тоны. Зручна, што сумесь з тэхнікі адразу выходзіць гарачай – яе не трэба разаграваць з дапамогай газавых балонаў. Зараз дарожныя работнікі працуюць на ўчастку Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, потым накіруюцца на дарогі Обаль-По-лацк (у межах раёна) і Обаль-Мікалаева.

Ямачны рамонт распачаўся і па Шуміліне. «Спецыяльнай дарожнай брыгады ў нас няма, працуе будаўнічая, – раска-заў начальнік участка Шуміліна УП ЖКГ Юрый Лосеў. – Паспелі ліквідаваць ямачныя праблемы на вуліцах Кірава, Маладзёжнай, Валадарскага, Луначарскага (у бок Брыкета). Будзем працягваць рамонт на вуліцы Мясаедава, у планах – работа на вуліцах Суворава, Пальвінскай, 70 год БССР, Юбілейнай, Піянерскай».

Акрамя ямачнага рамонту работнікі ДРБУ-204 заняліся падсыпкай дарог пясчана-гравійнай сумессю ўперамежку са шчэбенем. Працуюць на ўчастку Обаль-Лявонава-Мішкавічы-Ляжні. Затым пераедуць на ўчастак Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні.

Выехалі на дарогі і два грэйдэры, падраўнялі дарогі Ерашова-Лабейкі, Обаль-Лявонава-Мішкавічы-Ляжні. На гэтым тыдні грэйдэры ДРБУ-204 працуюць на ўчастку Башні-Язвіна. Работнікі УП ЖКГ грэйдзіраванне гравійных дарог пакуль не распачыналі, бо гразка.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *