Выпускник Шумилинской СШ №1 побывал в гостях у будущих коллег из райотдела Следственного комитета

Молодёжь Образование Общество

У госці да будучых калег

 Куды паступаць? Як вызначыцца з прафесіяй у жыцці? Гэтыя пытанні турбуюць многіх выпускнікоў школ. Але не адзінаццацікласніка  Шумілінскай СШ №1 Багдана Ушала: хлопец даўно вызначыўся, што будзе паступаць на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС.

– Багдан сам патэлефанаваў у райаддзел, – адзначае  намеснік начальніка райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Падчас першай сустрэчы яго пазнаёмілі з перавагамі вучобы на факультэце, расказалі пра поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд вучобы, гарантаванае працаўладкаванне. Хлопец прайшоў субяседванне, атрымаў даведкі-рэкамендацыі на паступленне і тлумачэнні па нюансах уступнай кампаніі. Зараз рыхтуецца да праходжання паглыбленага медыцынскага абследавання.

Нядаўна Багдана Ушала з бацькам Мікалаем запрасіў у райаддзел начальнік РАСК Яўген Іваноў. Ён правёў для іх экскурсію па райаддзеле, паказаў, як праводзяцца даследаванні з дапамогай крыміналістычнага чамадана. Напрыканцы сустрэчы патэнцыйнаму следчаму падарылі на памяць штотыднёвік з сімволікай Следчага камітэта. «Задаволены тваім выбарам, –сказаў Багдану пасля наведвання райаддзела бацька. – Ведаючы твой характар, ісці вучыцца на следчага – абсалютна правільны крок».

– Райаддзел можа даць яшчэ 4 накіраванні для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС, – зазначыў Яўген Іваноў. – Праўда, часу засталося няшмат: да 1 красавіка трэба паспець. А яшчэ мы гатовы прыняць у свой калектыў мужчыну ці жанчыну з юрыдычнай адукацыяй, бо ў нас нядаўна з’явілася вакансія следчага.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *