Шумилинское десантное братство приглашает 2 августа на мероприятия в Витебске и Шумилино

Новости Общество

2 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ ПДВ. Я – дэсантнік


Той, хто носіць ці калі-небудзь насіў блакітныя пагоны з дэсантнымі эмблемамі, усё жыццё будзе з гонарам вымаўляць словы: «Я – дэсантнік!». Гэтая крылатая фраза належыць генералу Васілю Піліпавічу Маргелаву. У дэсантнікаў Шумілінскага раёна ёсць даўняя традыцыя збірацца 2 жніўня ў дзень Паветрана-дэсантных войскаў. Так будзе і сёлета.
Наша свята пачнецца 2 жніўня ў Віцебску з сустрэчы ў 8.50 з членамі абласнога аб’яднання дэсантнікаў у парку Пераможцаў каля помніка дэсантнікам усіх пакаленняў (г. Віцебск, ул. Калініна, 2). Затым пасля аўтапрабегу па горадзе свята перамесціцца ў 103-ю брыгаду, дзе з 10.00 да 14.00 пройдуць урачыстасці.
У 17.00 свята прадоўжыцца ў Шуміліне. У храме святога Міка-лая Цудатворцы адбудзеццамалітва ў імя святога прарока Іллі, нябеснага заступніка ПДВ. Пасля малітвы – кароткі мітынг у скверы воінскай славы. Затым мы плануем наведаць месцы пахавання нашых братоў-дэсантнікаў (могілкі «Дзюбянка», у Пабедзе і Прыазёрнай), дзе паставім памінальныя лампадкі.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць свята, а таксама ўступаць у рады нашага слаўнага дэсантнага шумілінскага братэрства! Савет«Дэсантнага Шумілінскага Братэрства» нагадвае ўсім
удзельнікам святапранеабходнасць выканання ўстаноўленых правілаў паводзін падчас масавых мерапрыемстваў. Будзем прыкладам дэсантнай дысцыпліны і арганізаванасці!
У цяперашні час у грамадскую арганізацыю «Дэсантнае Шумілінскае Братэрства» ўваходзіць 70 членаў рознага статусу. Для аператыўных зносін створана група «ДШБ» у Viber, інфармацыя пра арганізацыю размешчана на сайце Шумілінскага райвыканкама.
Аляксандр КОРЖАЛЬ, старшыня савета «Дэсантнага Шумілінскага Братэрства».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *